Сообщения

Сообщения за июнь, 2026

Да 150-годдзя з дня нараджэння Якава Гордзіна

Изображение
20 чэрвеня спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння вядомага эцюдыста, аўтара першай беларускай кнігі па шашках Якава Хаімавіча Гордзіна. Якаў (Лейба-Янкель) Гордзін нарадзіўся 20 чэрвеня 1876 года ў Бабруйску. Пра яго сям’ю вядома няшмат. На момант нараджэння сына бацькам – Хаіму і Соры – было па 26 гадоў. У Якава былі сёстры Доба і Кейля, а таксама браты Абрам і Моўша. У 1974 годзе сын Гордзіна Навум, які жыў у г. Петах-Ціква (Ізраіль), запоўніў ліст паказанняў сведкі ў Інстытуце памяці ахвяраў нацызму і героеў Супраціўлення Яд Вашэм. З яго вядома, што жонкай Якава Гордзіна была Мэры Эйдэльман.  Эцюдыст Зацікавіўся шашкамі Якаў Гордзін у канцы XIX стагоддзя. Яго першы эцюд быў надрукаваны ў часопісе «Родина» ў 1898 годзе. З тых часоў творы Гордзіна рэгулярна з’яўляліся на старонках розных выданняў. Неўзабаве прыйшоў і першы поспех. Эцюд Гордзіна пад дэвізам «Проба пяра» ўзяў трэці прыз у конкурсе часопіса «Шашки», які выдаваў у Кіеве Павел Бадзянскі. 1. ab 4 fg 1 (калі 1. … fe ...

Новае пра Ілью Гардона

Изображение
У мінулым годзе я  пісаў  пра першага чэмпіёна Беларусі па шашках Ілью Сямёнавіча Гардона. Знойдзеныя нядаўна ў Нацыянальным архіве дзве справы студэнта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Гардона дазволілі значна дапоўніць яго біяграфію. Стала вядома, што ў 1922 годзе Гардон скончыў поўны курс былой школы 2-й ступені пры адзінай працоўнай школе № 4 горада Мінска. Матэматыку ў школе з 1920 года выкладаў Аляксандр Круталевіч , які, відавочна, і зацікавіў юнака шашкамі. У гэтай школе вучыўся і малодшы брат Ільі Гардона Самуіл , які пасля таксама стаў майстрам па шашках.  4-я школа – гэта былая прыватная гімназія Зубакіна і Фальковіча. З 1921 года яна размяшчалася  ў будынку па вул. Савецкай, 95. Ад Траецкага прадмесця, дзе Гардоны жылі па адрасе: вул. Аляксандраўская, д. 3, кв. 3 (цяпер гэта вуліца Максіма Багдановіча), недалёка – хвілін 15 пешшу праз Свіслач. У 1921 годзе Гардон нейкі час працаваў рахункаводам на 1-й дзяржаўнай тытунёва-папяросна-гільзавай фабрыцы. ...