Даваенныя чэмпіянаты Беларусі па шашках сярод мужчын. Частка 2
Гэтым разам расповед пра чэмпіянаты пад парадкавымі нумарамі V І- X . Першая частка матэрыялу тут . Газета «Звязда» ў нумары ад 18 красавіка 1935 года паведамляла, што фінал першынства Беларусі па шахматах і шашках будзе праведзены ў ліпені, і прыводзіла сістэму адбору ў яго. Спачатку арганізуюцца турніры з ахопам усіх жадаючых у нізавых гуртках на прадпрыемствах, установах, саўгасах, калгасах, арцелях, навучальных установах, вайсковых частках і інш. Потым праводзяцца паўфіналы і фіналы гарадскіх і раённых чэмпіянатаў. Апошні этап адбору – куставыя міжраённыя турніры ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Бабруйску ў маі і чэрвені. Для ўдзелу ў фінале планавалі запрасіць лепшых майстроў СССР. Потым фінал першынства Беларусі перанеслі на кастрычнік. У канцы жніўня ў Магілёве былі праведзены міжраённыя групавыя спаборніцтвы (паўфіналы), пераможцамі якіх па шашках сталі Абрамаў, Корзін, Ліхадзіеўскі , Каплан, Красніцкі і Веніямін Гарадзецкі. Аднак фінал не адбыўся. Шахматыст ...