Сообщения

Сообщения за август, 2026

Даваенныя чэмпіянаты Беларусі па шашках сярод мужчын. Частка 1

Изображение
Адзіным, хто публікаваў спісы чэмпіянатаў Беларусі сярод мужчын і іх пераможцаў, быў Аркадзь Ракітніцкі . Рабіў ён гэта тройчы. Першы раз – у кнізе «Шашкі і камбінацыі» (1976), спіс уключаў 16 даваенных пяршынстваў. У кнігах «Шашечные партии белорусских мастеров» (1983) і «Дарагія аматары шашак» (1993) спісы супадаюць, аднак такіх чэмпіянатаў ужо 14. Насамрэч, да пачатку Вялікай Айчыннай вайны было праведзена 10 пяршынстваў Беларусі. Ёсць памылкі і ў спісе чэмпіёнаў. Напрыклад, пераможцам першынства 1932 года быў Ілья Гардон, а не Маісей Школьнік. Прычым Ракітніцкі сам гуляў у тым чэмпіянаце. Ёсць у яго і іншыя недакладнасці. Карэктны спіс чэмпіёнаў Беларусі ў даваенны перыяд будзе прыведзены ў канцы артыкула. Трэба адзначыць, што блытаніна з колькасцю і нумарацыяй шашачных чэмпіянатаў Беларусі была і ў даваеннай прэсе: першынство 1933 года называлася шостым па ліку, хаця было чацвёртым, 1934 года – сёмым, а было пятым і г.д. Справа ў тым, што з 1928 года (і да 1950-х гадоў) чэмпія...