Да 150-годдзя з дня нараджэння Якава Гордзіна
20 чэрвеня спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння вядомага эцюдыста, аўтара першай беларускай кнігі па шашках Якава Хаімавіча Гордзіна. Якаў (Лейба-Янкель) Гордзін нарадзіўся 20 чэрвеня 1876 года ў Бабруйску. Пра яго сям’ю вядома няшмат. На момант нараджэння сына бацькам – Хаіму і Соры – было па 26 гадоў. У Якава былі сёстры Доба і Кейля, а таксама браты Абрам і Моўша. У 1974 годзе сын Гордзіна Навум, які жыў у г. Петах-Ціква (Ізраіль), запоўніў ліст паказанняў сведкі ў Інстытуце памяці ахвяраў нацызму і героеў Супраціўлення Яд Вашэм. З яго вядома, што жонкай Якава Гордзіна была Мэры Эйдэльман. Эцюдыст Зацікавіўся шашкамі Якаў Гордзін у канцы XIX стагоддзя. Яго першы эцюд быў надрукаваны ў часопісе «Родина» ў 1898 годзе. З тых часоў творы Гордзіна рэгулярна з’яўляліся на старонках розных выданняў. Неўзабаве прыйшоў і першы поспех. Эцюд Гордзіна пад дэвізам «Проба пяра» ўзяў трэці прыз у конкурсе часопіса «Шашки», які выдаваў у Кіеве Павел Бадзянскі. 1. ab 4 fg 1 (калі 1. … fe ...