Сообщения

Сообщения за декабрь, 2025

Матэрыялы па гісторыі беларускіх шашак 2025 года

Сабраў у адным месцы спасылкі на матэрыялы па гісторыі беларускіх шашак, напісаныя ў сыходзячым годзе. Два завяршальныя артыкулы цыкла да 100-годдзя з часу заснавання шахматна-шашачнай секцыі Беларусі: па матэрыялах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і пра шашыстаў у складзе секцыі . Матэрыялы пра Ілью Гардона і яго брата Самуіла Гардона , пра Г. Прэсмана , а таксама пра першы і другі чэмпіянаты Беларусі сярод мужчын, пра даваенныя жаночыя пяршынствы рэспублікі і пра матчы беларускіх шашыстаў у Ленінградзе ў 1929 годзе . Фотагалерэя да 90-годдзя з дня нараджэння Давіда Бержэца. Таксама выйшлі інтэрв’ю з Аркадзем Плакхіным і Анатолем Гантваргам . Матэрыялы 2024 года. Матэрыялы 2023 года. Матэрыялы 2022 года.

Даваенныя жаночыя чэмпіянаты Беларусі па шашках

Изображение
Аркадзь Ракітніцкі ў сваіх кнігах прыводзіў такі спіс пераможцаў даваенных чэмпіянатаў Беларусі сярод жанчын.  «Дарагія аматары шашак» Аднак, як аказалася пасля прагляду газет і часопісаў таго часу, шмат у чым ён памыліўся. Карэктны спіс прывяду ў канцы артыкула.   І чэмпіянат (1-7 жніўня 1934 года, Мінск) Першае жаночае першынство рэспублікі прайшло ў рамках Усебеларускіх шахматна-шашачных спаборніцтваў. На адным з паседжанняў аргкамітэт надаў ім імя газеты «Звязда ». Кандыдаты на ўдзел маглі вылучацца толькі па выніках адборачных гарадскіх і раённых турніраў. Іх табліцы разам з лепшымі партыямі і характарыстыкамі ігракоў высылаліся ў аргкамітэт. Наўрад ці ўсе рэгіёны выканалі такія строгія патрабаванні, але адборачны турнір дакладна прайшоў у Бабруйску, яго выйгралі Баскіна і Плоткіна. У Мінску Белкіна гуляла ў адборы сярод мужчын, дзе ў сваёй групе набрала два ачкі з дзевяці. Планавалася, што ў чэмпіянаце Беларусі прыме ўдзел 10-12 шашыстак, але ў выніку іх сабралася ўсяго ...