Сообщения

Матэрыялы па гісторыі беларускіх шашак 2025 года

Сабраў у адным месцы спасылкі на матэрыялы па гісторыі беларускіх шашак, напісаныя ў сыходзячым годзе. Два завяршальныя артыкулы цыкла да 100-годдзя з часу заснавання шахматна-шашачнай секцыі Беларусі: па матэрыялах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і пра шашыстаў у складзе секцыі . Матэрыялы пра Ілью Гардона і яго брата Самуіла Гардона , пра Г. Прэсмана , а таксама пра першы і другі чэмпіянаты Беларусі сярод мужчын, пра даваенныя жаночыя пяршынствы рэспублікі і пра матчы беларускіх шашыстаў у Ленінградзе ў 1929 годзе . Фотагалерэя да 90-годдзя з дня нараджэння Давіда Бержэца. Таксама выйшлі інтэрв’ю з Аркадзем Плакхіным і Анатолем Гантваргам . Матэрыялы 2024 года. Матэрыялы 2023 года. Матэрыялы 2022 года.

Даваенныя жаночыя чэмпіянаты Беларусі па шашках

Изображение
Аркадзь Ракітніцкі ў сваіх кнігах прыводзіў такі спіс пераможцаў даваенных чэмпіянатаў Беларусі сярод жанчын.  «Дарагія аматары шашак» Аднак, як аказалася пасля прагляду газет і часопісаў таго часу, шмат у чым ён памыліўся. Карэктны спіс прывяду ў канцы артыкула.   І чэмпіянат (1-7 жніўня 1934 года, Мінск) Першае жаночае першынство рэспублікі прайшло ў рамках Усебеларускіх шахматна-шашачных спаборніцтваў. На адным з паседжанняў аргкамітэт надаў ім імя газеты «Звязда ». Кандыдаты на ўдзел маглі вылучацца толькі па выніках адборачных гарадскіх і раённых турніраў. Іх табліцы разам з лепшымі партыямі і характарыстыкамі ігракоў высылаліся ў аргкамітэт. Наўрад ці ўсе рэгіёны выканалі такія строгія патрабаванні, але адборачны турнір дакладна прайшоў у Бабруйску, яго выйгралі Баскіна і Плоткіна. У Мінску Белкіна гуляла ў адборы сярод мужчын, дзе ў сваёй групе набрала два ачкі з дзевяці. Планавалася, што ў чэмпіянаце Беларусі прыме ўдзел 10-12 шашыстак, але ў выніку іх сабралася ўсяго ...

Ілья Гардон: першы чэмпіён, першы трэнер

Изображение
Ілья Сямёнавіч (Элья Шымонавіч) Гардон нарадзіўся 5 чэрвеня 1904 года ў Мінску. Вядома, што ў 1920-х гадах яго бацька працаваў зубным лекарам, сям’я жыла ў Траецкім прадмесці па адрасе: Камунальная вуліца, 3 – 3 (цяпер гэта вуліца Максіма Багдановіча). Малодшы брат Ільі Самуіл таксама займаўся шашкамі, стаў майстрам спорту і чэмпіёнам Беларусі. Пасля заканчэння адной са школ другой ступені Гардон, здаўшы поўны калоквіум, у 1922 годзе паступіў на фізіка-матэматычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Магчыма, спецыяльнасць ён абраў пад уплывам Аляксандра Круталевіча, які выкладаў матэматыку ў Белпедтэхнікуме. Правучыўся ў БДУ Гардон нядоўга. Спачатку ён быў пакінуты на другі год на першым курсе, а 29 чэрвеня 1924 года адлічаны згодна з рашэннем цэнтральнай камісіі па праверцы якаснага складу студэнтаў. Паглядзець сканы лекцыйнай кніжкі і фармулярнага ліста студэнта Гардона можна  тут . З лекцыйнай кніжкі студэнта БДУ У друку паведамлялася, ...

Першы чэмпіянат Беларусі па шашках

Изображение
Чэрвень 1925 года. 10-га чысла Янку Купалу надалі «імя беларускага народнага поэты». Па рэспубліцы праходзяць урачыстыя вечары з гэтай нагоды. Галоўнае святкаванне адбылося 23 чэрвеня ў Беларускім драматычным тэатры ў Мінску. Магчыма, на ім прысутнічаў і шашыст Аляксандр Круталевіч, які добра ведаў Купалу, працаваў разам з ім у Камісарыяце асветы БССР, Навукова-тэрміналагічнай камісіі і Інстытуце беларускай культуры. Супрацоўнікі Інбелкульта, 1922 год. Злева побач сядзяць Янка Купала і Аляксандр Круталевіч Чым яшчэ жыла рэспубліка ў чэрвені 1925 года? Камунальны банк БССР пастанавіў праводзіць шырокае крэдытаванне кватэрных таварыстваў. Мінск наладзіў паветраную паштовую сувязь з Масквой. З-за моцнага абмялення Прыпяці параходы Мазыр – Кіеў прыходзяць са значным спазненнем. З Нью-Ёрка атрыманы фрэзерны станок і інструмент для апрацоўкі металу. У Мінску ідуць суды над польскімі і латвійскімі шпіёнамі. У Полацку – эпідэмія брушнога тыфу. Амаль ва ўсіх акругах БССР распачата праца па асу...

Чэмпіянат Беларусі па шашках 1928 года

Изображение
Першы чэмпіянат Беларусі па шашках  адбыўся  ў чэрвені 1925 года. Другі планавалі правесці ў наступным годзе, але адмянілі з-за ўведзенага ў Савецкім Саюзе рэжыму эканоміі. Не выдзелілі сродкаў на рэспубліканскія спаборніцтвы па шашках і шахматах і ў 1927 годзе. Выдаткі на правядзенне  IV  Усебеларускага шахматна-шашачнага з’езда, у рамках якога ў верасні 1928 года ў Мінску павінны былі прайсці другі чэмпіянат рэспублікі па шашках і шэраг шахматных турніраў, удалося ўключыць у фінансавы каштарыс Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР (сярод іншых сродкаў на дзейнасць Вышэйшага савета фізічнай культуры Беларусі) толькі на 1928/1929 бюджэтны год. Аднак замест 3 000 рублёў, якія прасіў ВСФКБ, выдзелілі толькі 1 400. Пасля атрымання гэтай інфармацыі прэзідыум ВСФКБ на пасяджэнні 7 верасня вырашыў перанесці пачатак з’езда на 6 кастрычніка 1928 года і прасіць Савет Народных Камісараў БССР аб выдзяленні датацыі ў суме 2 000 рублёў. Таксама акруговым савет...